Ілья Івашка прынёс перамогу ў матчы Кубка Дэвіса з тэнісістамі Аўстрыі



Зборная Беларусі забяспечыла сабе агульную перамогу над тэнісістамі Аўстрыі ў матчы другога раўнду I групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

Трэцяе ачко заваяваў 9 красавіка Ілья Івашка, які перайграў Геральда Мельцэра – 7:6 (7:3), 3:6, 6:3, 6:1. Сустрэча прадаўжалася 2 гадз 40 мін.

У першы гульнявы дзень Ілья Івашка таксама дабіўся поспеху, абыграўшы Юргена Мельцэра (7:6, 6:3, 4:6, 7:6).

Акрамя таго, 7 красавіка Ягор Герасімаў быў мацнейшы за Геральда Мельцэра (6:3, 6:3, 6:3), а ў суботу беларускі дуэт Максім Мірны / Яраслаў Шыла ўступіў аўстрыйскай пары Юліян Ноўл / Юрген Мельцэр (4:6, 6:7, 7:6, 4:6).

Вялікі ўклад у перамогу беларускіх тэнісістаў унеслі балельшчыкі, якія запоўнілі поўнасцю трыбуны і горача падтрымлівалі спартсменаў. Сярод гледачоў былі і вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая рыхтуецца да вяртання на корт пасля нараджэння сына.

Такім чынам, зборная Беларусі павяла ў матчы 3-1 і заваявала права прадоўжыць барацьбу за выхад у Сусветную групу Кубка Дэвіса.

belta.by