Інгела Андэрсан выйграла спрынт на этапе Кубка IBU ў „Раўбічах”
Шведка Інгела Андэрсан выйграла спрынтарскую гонку на фінальным этапе Кубка IBU па біятлоне ў „Раўбічах”. Саступіўшы шведцы 4,5 сек, на другой пазіцыі размясцілася францужанка Каралін Каломба. Трэцяй стала расіянка Кацярына Глазырына.
Біятланістка зборнай Беларусі Адэліна Сабітава заняла 27-е месца.
Беларускі спартовец Максім Варабей заняў 11-е месца ў спрынце. Выйграў нарвежскі біятланіст Сіверт Бакен. Другое месца дасталася яго партнёру па зборнай Ларсу Біркелану. Француз Эмільен Клод заняў трэцяе месца. Беларускі спартовец Віктар Крыўко стаў 15-м, Ягор Казарынаў размясціўся на 50-м радку.
Падчас цырымоніі адкрыцця Гульняў сцяг павінны несці спартоўцы абодвух палоў
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) па выніках пасяджэння выканкама прыняў рашэнне ўнесці змены ў пратакол правядзення парада зборных падчас цырымоній адкрыцця Гульняў. Сцяг сваёй краіны павінны несці спартоўцы абодвух палоў. Упершыню гэтая практыка будзе прыменена падчас Алімпійскіх гульняў у Токіо.
ЧС-2020 па хакеі дакладна пройдзе не ў Менску
Федэрацыя хакея Беларусі звярнулася ў офіс ІІХФ па тлумачэнні з нагоды магчымасці адмены альбо пераносу чэмпіянату свету-2020. Па словах прэс-сакратара ІІХФ Адама Стайса, варыянт пераносу турніру 2020 года ў Беларусь не разглядаецца. Міжнародная федэрацыя хакея па-ранейшаму плануе праводзіць турнір у Швейцарыі, паведамляе hockey.by. Раней Беларусь не звярталася ў ІІХФ з прапановай прыняць у сябе чэмпіянат свету 2020 года.
Багдан Садоўскі перайшоў у „Рух”
Экс-паўабаронца берасцейскага „Дынама” Багдан Садоўскі падпісаў з „Рухам” гадавы кантракт з функцыяй падаўжэння на адзін год. Садоўскі ў сезоне-2019 адыграў за Смаргонь у 15 матчах і забіў 1 мяч.
Супрацьстаянне Германія – Беларусь адкрыецца матчам Штруф – Івашка
5 сакавіка адбылося лёсаванне напярэдадні гасцявога матчу мужчынскай зборнай Беларусі з камандай Германіі ў рамках Кубка Дэвіса. У першы дзень Ян-Ленард Штруф згуляе з Іллём Івашкам, а Філіп Кольшрайбер пазмагаецца з Ягорам Герасімавым.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота sb.by
