«Іслач» не атрымала ліцэнзію БФФ для ўдзелу ў вышэйшай лізе-2020



6 сакавіка камітэт па клубнаму ліцэнзаванню БФФ разгледзеў 16 заявак футбольных клубаў на атрыманне ліцэнзіі БФФ «Вышэйшая ліга». Па выніках пасяджэння 15 клубаў атрымалі ліцэнзіі на сезон-2020. Футбольны клуб «Іслач» не змог пацвердзіць выкананне ўсіх крытэраў разраду «А», і камітэт адмовіў яму ў выдачы ліцэнзіі. Канчатковае рашэнне па «ваўкам» будзе прымаць апеляцыйны камітэт па клубнаму ліцэнзаванню БФФ на наступным тыдні, адзначае прэс-служба БФФ.

Сабаленка засталася на 11-м месцы, Гаварцова паднялася на 7 пазіцый у рэйтынгу WTA

Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка засталася на 11-й пазіцыі ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Былы лідар сусветнага рэйтынгу Вікторыя Азаранка пасля няўдалага выступу ў мексіканскім Мантэрэі апынулася на 58-м радку. Беларуска Вольга Гаварцова, якая ў Мантерэі дабралася да 1/8 фіналу, паднялася на 7 радкоў і займае цяпер 135-е месца. Аляксандра Сасновіч апусцілася на 119-ю пазіцыю, а Вера Лапко знаходзіцца на 346-м месцы. Лідыруе ў жаночым рэйтынгу Эшлі Барці з Аўстраліі.

Турнір у Індыян-Уэлсе адменены з-за каронавіруса

Арганізатары турніру BNP Paribas Open ў Індыян-Уэлсе (ЗША) паведамілі аб сваім рашэнні перанесці спаборніцтва з-за пагрозы распаўсюджвання каронавіруса.

«Мы вельмі расчараваныя, што турнір не адбудзецца. Здароўе і бяспека заўзятараў, гульцоў і ўсіх тых, хто мае дачыненне да арганізацыю гэтага турніру, стаіць на першым месцы», – адзначыў дырэктар спаборніцтваў Томі Хаас.

Разглядаецца магчымасць правядзення спаборніцтваў у іншыя даты. Турнір у Індыян-Уэлсе павінен быў прайсці з 12 па 22 сакавіка.

УЕФА забараніў перадматчавая поціскі рукі з-за каронавіруса

У адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя перад матчамі турніраў УЕФА не будуць праводзіцца традыцыйныя поціскі рукі. УЕФА абвясціў, што гульцы не будуць абменьвацца поціскамі рукі са сваімі супернікамі і суддзямі ў рамках перадматчавага пратаколу да далейшага паведамлення. Гэта загад будзе дзейнічаць ва ўсіх матчах турніраў УЕФА.

ЦСКА саступіў «Растову» ў драматычным матчы, Шкурын не гуляў

Маскоўскі ЦСКА, якім кіруе беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, пацярпеў паразу ад «Растова» ў выязным паядынку чэмпіянату Расеі – 2:3. Беларускі форвард армейцаў Ілля Шкурын ня з’явіўся на полі. Каманда Віктара Ганчарэнкі не можа перамагчы ўжо чатыры гульні запар.

Беларускае Радыё Рацыя