„Іслач” выбіла БАТЭ з Кубку Беларусі



Дастататкова сенсацыйна завяршыўся спабор у 1/4-й фіналу паміж чэмпіёнам краіны барысаўскім БАТЭ і менскай камандай „Іслач”. Першы матч у Барысаве завяршыўся ўнічыю – 1:1.

А вось 14 сакавіка у Менску „Іслач” дамаглася вікторыі – 1:0. Адзіны мяч у сустрэчы забіў Дзмітрый Камароўскі на 32-й хвіліне. Усе намаганні БАТЭ адыграцца не мелі поспеху. „Іслач” выйшла ў паўфінал.

Такім чынам БАТЭ як ніколі няўдала пачаў гэты сезон – калі вылет ад лонданскага „Арсенала” у Лізе Еўропы прагназаваўся, то параза ад берасцейскага „Дынама” у Суперкубку краіны і тым больш ад „Іслачы” у розыгрышы Кубку Беларусі сур’ёзна расчаравалі прыхільнікаў барысаўскага футбольнага клубу.

Беларускае Радыё Рацыя