„Іслач” згуляе з „Шахцёрам”, „Віцебск” сустрэнецца з менскім „Дынама”



Сёння ў Менску адбылася жараб’ёўка паўфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі па футболе.

Футбалісты „Іслачы” (Менскі раён), якія выбілі ў чвэрцьфінале барысаўскі БАТЭ, у барацьбе за выхад у фінал двойчы сустрэнуцца з віцэ-чэмпіёнам Беларусі салігорскім „Шахцёрам”.

Бронзаваму прызёру нацыянальнага першынства менскаму „Дынама” давядзецца пазмагацца з „Віцебскам”. Для віцяблянаў вельмі важна прабіцца ў фінал, бо вырашальны паядынак кубкавага турніру адбудзецца 26 траўня ў іх родным горадзе.

Першыя паўфінальныя сустрэчы адбудуцца 10 красавіка, у адказ – 1 траўня.

belta.by