IV Бельскі паўмарафон



Каля 140 бегуноў змагалася ў Бельску Падляшскім на дыстанцыі паўмарафону ды 10 кіламетраў. Сярод спартоўцаў быў і бягун з Гародні Генадзь Верхаводкін, які ў паўмарафоне прыбег другім:

Паўмарафон – гэта 21 кіламетр і 97 метраў. 1 гадзіна 13 хвілін і 35 секунд. Надвор’е было добрае. Сілы пакідалі на фініш, на перамогу. Я быў другім, што таксама вельмі прыемна. Як гаворыцца, што патрэбна, каб бегаць? Спартыўны абутак, які ёсць у кожнага, шорты ці штаны, цішотка. Выйшаў і пабег. Таму гэты від спорту вельмі развіваецца.

Першае месца ў паўмарафоне заняў Анджэй Леоньчук з Беластока.

Галоўныя забегі суправаджалі гонкі на меншыя дыстанцыі для дзяцей і моладзі. Арганізатарам мерапрыемства зяўляецца Бельская роварная ініцыятыва”, якая знайшла падтрымку жыхароў у Грамадзянскім бюджэце на 2018 год. Новы, 2019 год, 1 студзеня ў горадзе сустрэнуць Навагоднім бегам тура”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара