Іван Драздоў стаў гульцом маскоўскага „Спартака”



Беларускі хакеіст Іван Драздоў стаў гульцом маскоўскага „Спартака”. Апошнія тры сезоны 21-гадовы форвард правёў у менскім „Дынама”, згуляўшы ў КХЛ 93 матчу пры 13 (3+10) набраных ачках. Двухбаковы кантракт з нападнікам разлічаны на адзін год, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы „Спартака”.

Украінскі „Колас” арандуе Аляксандра Паўлаўца 

Украінскі „Колас” арандуе Аляксандра Паўлаўца у „Растова” з правам выкупу, – паведамляе ў телеграм-канале журналіст Уладзіслаў Татур. Паводле яго звестак, беларускі абаронца ўжо знаходзіцца ў размяшчэнні свайго новага клуба. Таксама „Колас” спрабуе дамовіцца з „Віцебскам” па Дыега Сантасу.

Зборная Італіі не прайграе ўжо 33 матчы запар

Зборная Італіі абыграла іспанцаў у матчы 1/2 фіналу чэмпіянату Еўропы-2020. Каманда Рабэрта Манчыні прадоўжыла бяспройгрышную серыю да 33 матчаў, абнавіўшы нацыянальны рэкорд. Папярэдні рэкорд быў усталяваны ў перыяд з 1935 па 1939 год, калі Італія пад кіраўніцтвам Віторыё Поца не прайгравала 30 матчаў запар. Да сусветнага рэкорду – 2 матчы. Зборная Іспаніі не прайгравала 35 матчаў з 2007 па 2009 год, а Бразілія тыя ж 35 матчаў – з 1993 па 1996 год.

Эстафета алімпійскага агню ў Токіо выключыць з маршруту агульнадаступныя гарадскія дарогі

Эстафета алімпійскага агню ў Токіо пройдзе ў абыход гарадскіх дарог, даступных для агульнага карыстання, паведамляюць улады сталіцы Японіі. Узгоднены раней маршрут адменены з-за рызык заражэння каронавірусам. Эстафета алімпійскага агню, які прыбудзе ў Токіо 9 ліпеня, пройдзе па іншых, спецыяльна адведзеных участках. Гледачы змогуць назіраць за эстафетай на онлайн-трансляцыях. Раней арганізатары Гульняў заклікалі заўзятараў ўстрымацца ад наведвання марафонскіх спаборніцтваў.

Украіна прапанавала Літве сумесна арганізаваць чэмпіянат Еўропы па баскетболе

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапанаваў Літве сумесна арганізаваць чэмпіянат Еўропы па баскетболе. Ён адзначыў, што „баскетбол у Літве – гэта другая рэлігія і нацыянальны від спорту”, а таксама распавёў пра папулярнасць баскетбола ва Украіне. Зяленскі са шкадаваннем адзначыў, што чэмпіянат Еўропы па баскетболе павінен быў адбыцца ва Украіне ў 2015 годзе, пад яго былі пабудаваныя аб’екты інфраструктуры, але ён быў адменены „з-за аб’ектыўных абставінаў”.

Беларускае Радыё Рацыя