Івашка і Ігнацік выйшлі ў другі круг кваліфікацыі „Ралан Гарос”



Беларускія тэнісісты Ілья Івашка і Уладзімір Ігнацік выйшлі ў другі круг кваліфікацыі другога ў сезоне турніру серыі Вялікага шлема „Ралан Гарос” (прызавы фонд 36 млн еўра).

У першым раўндзе адбору ў асноўную сетку Ілья Івашка (199-ы нумар у рэйтынгу АТП) у двух сэтах перайграў бельгійца Кімера Капеянса (164) – 6:2, 6:2. У другім крузе беларусу давядзецца згуляць з пераможцам процістаяння Марыус Копіл (93) з Румыніі / Дзяніс Шапавалаў (190) з Канады.

Уладзімір Ігнацік (149) сёння на кортах у Парыжы ўпэўнена перайграў прадстаўніка Кітая Дзі Ву (217) – 6:1, 6:2. Далей па сетцы спаборніцтваў ён сустрэнецца з калумбійцам Сант’яга Хіральда (107).

У жаночай кваліфікацыі Адкрытага чэмпіянату Францыі выступяць дзве беларускія тэнісісткі – Арына Сабаленка (114) і Вольга Гаварцова (142).

Каб прабіцца ў лік 128 удзельнікаў асноўнага этапу, трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар’еры.

Без папярэдняга адбору ў асноўнай сетцы на грунтавых кортах „Ралан Гарос” згуляе беларуска Аляксандра Сасновіч (96), а таксама Максім Мірны, які выступіць у мужчынскім парным разрадзе разам з расійскім тэнісістам Міхаілам Южным.

На іншым турніры ў Францыі ў Страсбругу беларуска Вера Лапко (251-ы нумар у рэйтынгу ВТА) у першым крузе ўступіла Магдзе Лінет (97) – 4:6, 6:3, 2:6 і завяршыла барацьбу ў асноўнай сетцы.

belta.by