Кабякоў: Гатовы пабудаваць у Грузіі лядовую арэну і біятлонны стадыён



Беларусь гатова пабудаваць у Грузіі лядовую арэны і біятлонны стадыён. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў 22 лістапада ў Менску на сустрэчы са старшынёй парламента Грузіі Іракліем Кабахідзе.

„Нам вядома, што ў Грузіі мяркуецца ўзвядзенне лядовай арэны, біятлоннага стадыёна, цэнтра скачкоў з трампліна алімпійскага стандарту. У нашай краіне маюцца кампетэнцыі, каб прапанаваць такія праекты. Вы можаце паглядзець на іх — у нас ёсць лядовыя палацы, біятлонны комплекс у Раўбічах”, — цытуе Кабякова прэс-служба ўрада.

Ён прапанаваў развіваць супрацоўніцтва паміж праектнымі і будаўнічымі арганізацыямі дзвюх краін і заявіў, што Беларусь таксама гатова падзяліцца вопытам развіцця гарадскіх тэрыторый і асобных рэгіёнаў.

belapan.by