Каманда „МАЗ-Спортаўта” адправілася на ралі-рэйд „Дакар”



Каманда „МАЗ-Спортаўта”  30 снежня адправілася на 40-ы па ліку ралі-рэйд „Дакар”, які пройдзе з 6 па 20 студзеня  ў Паўднёвай Амерыцы. Беларусы на гонцы выступяць на трох спартовых грузавіках, паведамілі ў акцыянерным таварыстве „МАЗ”.

Беларускія гоншчыкі вылецелі з Менска ў Амстэрдам, пасля чаго іх чакае доўгі трансатлантычны пералёт.

У Паўднёвай Амерыцы ў каманды будзе каля тыдня на акліматызацыю, падрыхтоўку да ралі і праверку тэхнікі. Спартовыя грузавікі ўжо чакаюць беларусаў у порце.

Стартуе гонка 6 студзеня ў Ліме.

На „Дакар” адправілася каля 30 супрацоўнікаў Менскага аўтазавода, у тым ліку пілоты, штурманы і механікі. Склад гоншчыкаў застаўся ранейшым. Лідар каманды Сяргей Вязовіч паедзе разам са штурманам Паўлам Гараніным і механікам Андрэем Жыгуліным.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота auto.onliner.by

[manual_related_posts]