Кастусь Каліноўскі на фан-сектары БАТЭ



На фан-сектары футбольнага клуба БАТЭ Барысаў, сярод іншага, можна было заўважыць банер з партрэтам Кастуся Каліноўскага.

З’явіўся ён пад час хатняй гульні перадапошняга тура чэмпіянату Беларусі па футболе з менскім „Дынама”. Прынамсі гэта заўважна ў адным з Instagram-каналаў, прысвечаных агляду беларускіх трыбун.

Беларускае Радыё Рацыя