Катастрофа БАТЭ: 0:7 ад „Шахтара”



Сапраўднай футбольнай катастрофай скончыўся для барысаўскага БАТЭ матч трэцяга туру Лігі чэмпіёнаў. На сваім полі чэмпіёны Беларусі былі жорстка бітыя бразільскімі легіянерамі з данецкага „Шахтара” – 0:7. Ужо ў першым тайме украінскі клуб забіў 6 мячоў у браму Сяргея Чэрніка. Усталяваўшы пры тым рэкорд Лігі чэмпіёнаў па колькасці галоў у першай палове гульні. Ажно чатыры галы запісаў на свой рахунак Луіс Адрыяна, яшчэ па разе вызначыліся Алекс Тэйшэйра і Дуглас. Другі тайм пераўтварыўся ў непатрэбную фармальнасць. На 80-й хвіліне Луіс Адрыяна з пенальці дабіў БАТЭ.

Пацярпелі жорсткія паразы і некаторыя іншыя клубы. Славенскі „Марыбор” прайграў у Лондане „Чэлсі” – 0:6. А італійская „Рома” на сваім стадыёне надзвычай засмуціла сваіх прыхільнікаў – яе разграміла „Баварыя” 7:1.

Беларускае Радыё Рацыя