Хакеісты фінскага „Ёкерыта” не паляцелі ў Менск



Хакеісты фінскага „Ёкерыта” не паляцелі ў Менск на матч Кантынентальнай Хакейнай Лігі.

Фанаты былі супраць таго, каб каманда адпраўлялася ў ахопленую пратэстамі Беларусь на матч з менскім „Дынамам”.

КХЛ – гэта адкрытая расейская хакейная ліга, у якой выступаюць і замежныя клубы, у прыватнасці менскае „Дынама” і хельсінкскі „Ёкерыт”.

Беларускае Радыё Рацыя