Хакеісты гарадзенскага „Нёмана” знаходзяцца на каранціне



У Гародні хвароба COVID -19  закранула камандныя віды спорту. Цяпер небяспека вісіць над дружынай хакейнага клубу „Нёман”. З Гародні перадае наш карэспандэнт  Якуб Сушынскі:

– Паводле інфармацыі, атрыманай з некалькіх крыніцаў, блізкіх да  гарадзенскага хакейнага клуба „Нёман”, уся дружына, лекары і персанал  знаходзяцца на каранціне па прычыне захворання на CОVID-19. Тэставанні на каронавірус, якія былі праведзены фінскім легіянерам „Нёмана” па прыездзе на сваю радзіму, далі станоўчы вынік. Інфармацыя была перададзена ў Беларусь у Гародню. Пакуль няма афіцыйных звестак, ці хварэюць беларускія хакеісты на CОVID-19, але прынамсі, яны знаходзіцца на каранціне. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

[manual_related_posts]