Хакеісты Кітая і Швейцарыі адкрыюць 14-ы Калядны турнір у Менску



Матчам хакеістаў Кітая і Швейцарыі 4 студзеня 2018 года ў Менску стартуе 14-ы Калядны аматарскі турнір на прыз кіраўніка Беларусі. Першая гульня традыцыйных спаборніцтваў пачнецца ў 12.30 на малой пляцоўцы „Чыжоўка-Арэны”.

Кітайскія хакеісты ўпершыню прымуць удзел у гэтых спаборніцтвах, а швейцарцы 11-ы раз згуляюць у беларускай сталіцы. Лепшым вынікам альпійскай хакейнай дружыны на Калядным турніры з’яўляецца 4-е месца ў 2010 годзе. У другім паядынку прадстаўнікоў групы А дзеючы пераможца каманда Беларусі ў 19.00 на лёдзе вялікай пляцоўкі „Чыжоўка-Арэны” згуляе з бронзавымі прызёрамі мінулага турніру хакеістамі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.

Дзве сустрэчы пройдуць 4 студзеня і ў папярэдняй групе В: зборная Балкан сустрэнецца з расіянамі (13.00; вялікая пляцоўка), а шведы згуляюць з чэхамі (19.30; малая пляцоўка).

Расклад астатніх сустрэч першага этапу:

5 студзеня

Швейцарыя – ААЭ (12.30; малая пляцоўка), Чэхія – Балканы (14.00; вялікая пляцоўка), Беларусь – Кітай (19.00; вялікая пляцоўка), Швецыя – Расія (19.30; малая пляцоўка).

6 студзеня

Швецыя – Балканы (12.30; малая пляцоўка), Кітай – ААЭ (13.00; вялікая пляцоўка), Беларусь – Швейцарыя (19.00; вялікая пляцоўка), Чэхія – Расія (19.30; малая пляцоўка).

У заключны дзень спаборніцтваў, 7 студзеня, на вялікай пляцоўцы „Чыжоўка-Арэны” адбудуцца медальныя гульні: за 3-е месца паспрачаюцца каманды, якія занялі другія месцы (13.00), а пераможцы груп згуляюць у вырашальным матчы за галоўны прыз (18.00).

belta.by