Хакеісты менскага „Дынама” перамаглі „Трактар” у матчы чэмпіянату КХЛ



Хакеісты менскага „Дынама” разграмілі „Трактар” у матчы чэмпіянату КХЛ. Другі паядынак выязной серыі завяршыўся на карысць каманды Крэйга Вудкрафта з лікам 5:0. Мальце Стрэмваль, Кірыл Варонін, Тайлер Граовацу, Павел Варфаламея, Тэйлар Бек. 19-гадовы Аляксей Коласаў стаў пятым брамнікам КХЛ па адсотку адбітых кідкоў. У пяці матчах рэгулярнага чэмпіянату 19-гадовы галкіпер святкаваў тры перамогі і адбіў 94.7% кідкоў пры каэфіцыенце надзейнасці 1.61. Ён таксама зрабіў першы шатаўт у бягучым сезоне КХЛ. Коласаў адбіў 31 кідок.

 

Міхаіл Стэфановіч і Яўген Нагачоў пакінулі „Данбас”

Форвард Міхаіл Стэфановіч і абаронца Яўген Нагачоў пакінулі „Данбас”, перадае афіцыйны сайт клуба. Абодва далучыліся да каманды Паўла Мікульчыка летам. Стэфановіч прыняў удзел у двух перадсезонных турнірах і зарабіў 6 ачкоў, таксама згуляў за „Данбас” ў чатырох матчах Лігі чэмпіёнаў і набраў 1 асістэнцкі бал, дэбютаваў у стартавым матчы УХЛ супраць „Сокала”, адзначыўшыся адной перадачай. Нагачоў таксама згуляў у двух перадсезонных турнірах і набраў 2 балы. У лізе чэмпіёнаў і стартавым матчы УХЛ абаронца не вызначыўся.

 

Сабаленка кваліфікавалася на Выніковы турнір ВТА

Беларуска Арына Сабаленка, якая займае другі радок сусветнай кваліфікацыі, прайшла ў Выніковы турнір ВТА, які пройдзе ў Гвадалахары. Таксама на спаборніцтвы ўжо адабраліся першая ракетка свету аўстралійка Эшлі Барці і пераможца „Ралан Гарос” Барбара Крэйчыкава. Барці згуляе на выніковым турніры ў другі раз у кар’еры, Сабаленка і Крэйчыкава дэбютуюць, паведамляе прэс-служба ВТА. Турнір стартуе 8 лістапада.

 

„Цмокi-Miнск” і Дыанджэла Ісбі спыняюць супрацоўніцтва

„Цмокi-Miнск” і Дыанджэла Ісбі прынялі рашэнне не працягваць супрацоўніцтва. Гулец знаходзіўся ў клубе на праглядавым кантракце, пасля заканчэння тэрмінаў якога кіраўніцтва „цмокаў” вырашыла скончыць супрацоўніцтва з баскетбалістам.

 

ВРЗ разграміў „Сталіцу” ў чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе

Спартоўцы гомельскага ВРЗ разграмілі „Сталіцу” ў заключным паядынку першага тура 33-га чэмпіянату Беларусі па міні-футболе. Уладальнік срэбраных медалёў у менскім спарткомплексе „Уручча” апынуўся значна мацней за гаспадароў пляцоўкі, выйграўшы з розніцай у шэсць мячоў – 8:2. У першым матчы новага першынства дзеючы чэмпіён краіны аршанскі „Вітэн” абыграў у Менску сталічнае „Дынама-БНТУ” з лікам 6:2. Бронзавы прызёр мінулага чэмпіянату гомельскі БЧ на сваёй арэне быў мацней за менскі клуб „Ахова-Дынама” – 5:2. У Гародні спартоўцы „Мінска” адолелі мясцовую каманду „УУС-Дынама” з мінімальнай перавагай – 1:0. У Берасці светлагорскі ЦКК абыграў „Першы рэгіён” 4:2, а спартоўцы „Ліды” на сваёй пляцоўцы саступілі „Барысаву-900” з сухім лікам 0:4.

 

„Барселона” на 90-й хвіліне ўратавалася ад паразы ў матчы з „Гранадай”

Каталонская „Барселона” згуляла ўнічыю з „Гранадай” ў матчы 5-га тура чэмпіянату Іспаніі – 1:1. Прапусціўшы мяч ужо на 2 хвіліне матчу ад Дуартэ. Падначаленыя Рональда Кумана выратавыліся на 90-й хвіліне пасля ўдару галавой абаронцы Рональда Арауха. „Напалі” разграміў „Удынэзэ” ў выязным матчы 4-га тура чэмпіянату Італіі – 4:0. Неапалітанцы здабылі чацвёртую перамогу ў чатырох паядынках сезону, яны лідыруюць у серыі „А”.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя