Хакеісты менскага „Дынама” перамаглі „Сочы”
Хакеісты менскага „Дынама” перамаглі „Сочы” у гасцявым матчы чэмпіянату КХЛ. Каманда Крэйга Вудкрафта была мацней з лікам 7:3. У складзе „зуброў” закінутымі шайбамі адзначыліся Раман Гарбуноў, Уладзімір Алістраў, Лукас Бенгцан, галявы дубль аформілі Марыё Кемпа і Павел Варфаламеяў. Наступны матч „Дынама” правядзе 5 кастрычніка ў Казані супраць мясцовага „Ак Барса”.
„Магілёў” упершыню за дзесяць гадоў абыграў „Юнацтва”
Адбыліся два матчы Parimatch-Экстралігі чэмпіяната Беларусі па хакею. „Магілёў” упершыню за дзесяць гадоў абыграў „Юнацтва” 1:0 дзякуючы закінутай шайбе Мірончыка, „Гомель” ва ўпартай барацьбе перамог „Шахцёр” – 4:3, вырашальны кідок пры роўным ліку 3:3 на рахунку Карабанава. Жлобінскі „Металург” на хатняй арэне перамог „Дынама-Маладзечна” з лікам 5:1. „Шахцёр” ўмацаваў лідарства
Футбалісты салігорскага „Шахцёра” умацавалі лідарскія пазіцыі пасля 25-га тура чэмпіянату Беларусі. У ключавым паядынку тура каманда з горада калійшчыкаў ўпэўнена абыграла мінскае „Дынама” з лікам 2:1. Ужо да зыходу 25-й хвіліны гульні госці вялі з перавагай у два галы. Адзначыліся Раман Бягуноў і сербскі легіянер „гарнякоў” Ігар Іванавіч. Сталічная каманда адказала адным галявым выпадам на 94-й хвіліне матчу. Узяцце брамы на свой рахунак запісаў Раман Давыскіба. „Шахцёр” набраў 59 ачкоў і на 4 апярэджвае БАТЭ, маючы 2 матчы ў запасе. Завяршаў праграму 25-га тура паядынак у Слуцку, дзе мясцовая каманда негасцінна абышлася з „Энергетыкам-БДУ”, абыграўшы менчан з лікам 2:0 – галы забілі Аляксей Бутарэвіч і Дзмітрый Сасін. Абаронцы БАТЭ выкліканыя ў нацыянальную зборную Беларусі
Абаронцы БАТЭ Даніла Нячаеў і Максім Бардачоў выкліканыя ў нацыянальную зборную Беларусі. Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт барысаўчан. Нацыянальная каманда Беларусі пачала збор напярэдадні матчаў адборавага турніру чэмпіянату свету з Эстоніяй 8 кастрычніка і Чэхіяй 11 кастрычніка.
„Ліверпуль” і „Манчэстар Сіці” згулялі ўнічыю
„Ліверпуль” і „Манчэстар Сіці” згулялі ў выніковую нічыю ў матчы 7-га тура Ангельскай прэм’ер-лігі. Усе галы былі забітыя ў другім тайме. На гол Манэ адказаў Фодэн, а на дакладны ўдар Салах сваё слова сказаў дэ Бройнэ. „Тотэнхэм” святкаваў перамогу над „Астан Вілай” 2: 1. „Эспаньёл” быў мацней за мадрыдскі „Рэал” 2:1 у матчы 8-га тура іспанскай Прымеры. „Мілан” святкаваў валявую перамогу над „Аталантай” 3:2, „Рома” перамагла „Эмпалі” 2:0, а „Напалі” – ў гасцях „Фіярэнціну” 2:1 у матчах 7-га тура чэмпіянату Італіі. „ПСЖ” з Месі, Мбапэ і Неймарам у складзе „усухую” прайграў „Рэну” у чарговым туры чэмпіяната Францыі 0:2. Мюнхенская „Баварыя” у 7-м туры чэмпіяната Германіі нечакана прайграла на хатнім стадыёне „Айнтрахту” 1:2. Валейбалісткі „Мінчанкі” саступілі „Енісею” ў стартавым матчы суперлігі
Валейбалісткі „Мінчанкі” саступілі „Енісею” ў стартавым матчы расійскай суперлігі. Падначаленыя Станіслава Салікава прайгралі на тай-брэйку з лікам 2:3.
Беларускія барцы засталіся без узнагарод у першы дзень фінальных паядынкаў на чэмпіянаце свету
Беларускія барцы засталіся без узнагарод у першы дзень фінальных паядынкаў на чэмпіянаце свету, які стартаваў у нарвежскім Осла. За крок ад заваявання ўзнагароды спыніўся Азамат Нурык ў вазе 74 кг. У сутычцы за бронзавы медаль ён саступіў турку Фазлі Эрылмазу – 1:2.
Беларускае Радыё Рацыя
