Хакеісты менскага „Дынама” саступілі „Лакаматыву”



Хакеісты менскага „Дынама” саступілі ў першым выязным матчы плэй-оф Кубка Гагарына „Лакаматыву” з лікам 1:2 (0:0, 0:0, 1:2).

Перад першай сустрэчай у Яраслаўлі трэнерскі штаб менскага „Дынама” мог разлічваць на ўсіх асноўных ігракоў з заяўкі, акрамя абаронцы Рамана Грабарэнкі, які трэніруецца па індывідуальнай праграме.

„Лакаматыў” павёў у серыі да чатырох перамог – 1:0. Другі матч у серыі адбудзецца таксама ў Яраслаўлі 23 лютага і пачнецца ў 17.00.

belta.by