Хакеісты „Шахцёра” ў кроку ад золата



Хакеісты салігорскага „Шахцёра” святкавалі трэцюю перамогу ў фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі з менскім „Юнацтвам” з лікам 5:1 і знаходзяцца ў кроку ад золата. Пад канец матчу не вытрымалі нервы ў галоўнага трэнера менчукоў Міхаіла Захарава, які быў выдалены з лавы запасных за неспартовыя паводзіны. У выніку „Шахцёр” вядзе з лікам 3:0. Сёння прэтэндэнты на золата зноў сустрэнуцца на лёдзе „Чыжоўка-Арэны”, і ў выпадку перамогі салігорцы ўпершыню стануць чэмпіёнамі Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота cir.rus4all.ru