Хакеісты юніёрскай зборнай Беларусі саступілі фінам



Хакеісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) саступілі фінскім аднагодкам на Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалю з лікам 1:5. Калі ў першым перыядзе беларуская каманда трымалася, то ў другой трэці паядынку гаспадары змаглі тройчы засмуціць брамніка Беларусі. У трэцім перыядзе Сямён Маршчанок адыграў адну шайбу. Але на большае падначаленых Андрэя Міхалёва не хапіла. Фіны ж адсвяткавалі галявы поспех яшчэ двойчы. Наступны паядынак беларускія юніёры правядуць сёння са  зборнай Латвіі.

„Мяшкоў Берасце” пацярпеў першую паразу ў матчах чэмпіянату Беларусі

Гандбалісты менскага СКА перамаглі клуб „Мяшкоў Берасце” з лікам 37:28 у цэнтральным паядынку чэмпіянату Беларусі. Для дзейных чэмпіёнаў краіны гэта першая параза ў гэтым першынстве. Раней у гэтым сезоне лідары сустракаліся паміж сабой двойчы: у сярэдзіне верасня берасцейцы выйгралі ў армейцаў у Менску з лікам 34:30, а месяц таму ў Берасці супернікі не выявілі пераможцу, згуляўшы ўнічыю – 33:33. Наступная сустрэча фаварытаў адбудзецца 12 лютага ў Берасці. 

Гандбалісткі Нарвегіі прабіліся ў паўфінал чэмпіянату свету

Гандбалісткі зборнай Нарвегіі сталі трэцімі паўфіналісткамі жаночага чэмпіянату свету, які праходзіць у Іспаніі. У чвэрцьфінальным паядынку нарвежкі абыгралі расійскіх гандбалістак 34:28. У паўфінале планетарнага форуму нарвежскія спартоўкі сустрэнуцца з яго гаспадыняй зборнай Іспаніі, якая ў чвэрцьфінале абыграла каманду Германіі  26:21.

„Арсенал” абыграў „Вест Хэмам”

„Арсенал” перайграў „Вэст Хэм” у матчы 17-га тура чэмпіянату Англіі – 2:0 дзякуючы галам Марцінэлі і Сміт-Роу.  „Барусія” з Дортмунда перамагла „Гройтэр” у матчы 16-га тура чэмпіянату Германіі — 3:0 – дублем адзначыўся нарвежскі форвард Эрлінг Холанд.  

„Севілье” пасля нічыйнай гульні 1:1 спатрэбіліся пенальці, каб прайсці „Андрач” і выйсці ў 1/16 фіналу Кубка Іспаніі.

Серхіа Агуэра аб’явіў аб завяршэнні кар’еры ва ўзросце 33 гадоў з-за праблем з сэрцам

Аргенцінскі форвард „Барселоны” Серхіа Агуэра аб’явіў аб завяршэнні кар’еры ва ўзросце 33 гадоў.
Нападнік прыняў такое рашэнне з-за праблем з сэрцам. На спецыяльнай прэс-канферэнцыі Агуэра не мог стрымаць слёз. Серхіа быў заменены ў першым тайме матчу 12-га тура „Прымеры” з „Алавесам” з-за тахікардыі. Пасля гульні паведамлялася, што Агуэра добра сябе адчувае. Пазней стала вядома, што форвард выбыў са складу найменьш на тры месяцы з-за праблем з сэрцам.

Агуэра выступаў за „Індэпендыентэ”, мадрыдскі „Атлетыка”, „Манчэстэр Сіці” і „Барселону”. Аргентынец — найлепшы бамбардзір у гісторыі „Манчэстэр Сіці”. У яго актыве пяць тытулаў чэмпіёна Англіі, тытулы пераможцы Лігі Еўропы і Суперкубка УЕФА. Серхіа – алімпійскі чэмпіён 2008 года ў складзе зборнай Аргенціны, фіналіст чэмпіянату свету-2014, уладальнік сёлетняга Кубка Амерыкі.

Беларускае Радыё Рацыя