Хакеісты зборной Беларусі перамаглі расейцаў



Хакеісты зборнай Беларусі перамаглі расейцаў у стартавым матчы зімовага Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў Фінляндыі. Матч завяршыўся ў авертайме з лікам 2:1.

Беларусы першымі адкрылі лік. На 31-й хвіліне матча вызначыўся Мацвей Маршчанок. На 43-й хвіліне расейцам удалося зраўняць лік.

Матч перайшоў у авертайм. На 65-й хвіліне выдатна згуляў Мікалай Цішкевіч, які дакладным кідком прымусіў капітуляваць галкіпера Сяргея Мурашава. Наступны матч беларуская каманда правядзе сёння супраць аднагодкаў з Фінляндыі.

Хет-трык Гнабры і дубль Левандоўскага дапамаглі «Баварыі» разграміць «Штутгарт»

У матчы 16-га тура нямецкай Бундэслігі «Штутгарт» прымаў «Баварыю». Сустрэча прайшла на стадыёне „Мэрсэдэс-Бенц-Арэна” у Штутгарце і завяршылася перамогай гасцей з лікам 5:0.

На 40-й хвіліне сустрэчы лік адкрыў паўабаронца «Баварыі» Серж Гнабры. На 53-й ён аформіў дубль. На 69-й хвіліне польскі нападнік мюнхенскага клуба Роберт Левандоўскі давёў лік да разгромнага. Праз 3 хвіліны ён таксама аформіў дубль. Абедзве перадачы на Левандоўскага аддаў Гнабры. А на 74-й хвіліне Гнабры забіў свой трэці гол у гэтай сустрэчы. Мюнхенская «Баварыя» набрала 40 ачкоў і займае 1-е месца ў турнірнай табліцы нямецкай Бундэслігі.

«Манчэстэр Сіці» разграміў «Лідс»

На стадыёне „Этыхад” у Манчэстэры ў рамках 17-га тура англійскай Прэм’ер-лігі „Манчэстэр Сіці” прымаў „Лідс Юнайтэд”. Гаспадары святкавалі разгромную перамогу – 7:0.
Рыад Марэз забіў 4 мячы за «гараджанаў».

«Барселона» прайграла «Боке Хуніёрс» па пенальці ў матчы памяці Дыега Марадоны

На стадыёне «Кінг Сауд» у Эр-Рыядзе, што у Саудаўскай Аравіі «Барселона» і «Бакі Хуніёрс» правялі таварыскі матч у памяць аб Дыега Марадоне. Сустрэча была прысвечана першай гадавіне з дня смерці легендарнага аргенцінца. Асноўны час гульні скончыўся з лікам 1:1, а перамогу святкавалі футбалісты «Бокі Хуніёрс» пасля серыі пенальці.

Легендарны футбаліст выступаў за «Боку Хуніёрс» з 1981 па 1982 год, а таксама з 1995 па 1997 год. З аргенцінскім клубам ён стаў чэмпіёнам краіны. За „Барселону” Марадона гуляў з 1982 па 1984 год. У час выступаў за каталонскі клуб аргенцінец стаў уладальнікам Кубка Іспаніі, Кубка лігі і Суперкубка Іспаніі.

Марадона памёр 25 лістапада мінулага года ва ўзросце 60 гадоў.

Гандбалісткі Даніі першымі выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету

Гандбалісткі зборнай Даніі сталі першымі паўфіналісткамі жаночага чэмпіянату свету, які праходзіць у Іспаніі.

У стартавым паядынку чвэрцьфінальнай стадыі датчанкі ўпэўнена перайгралі каманду Бразіліі з лікам 30:25.

Супернікам датчанак у барацьбе за выхад у фінал будзе пераможца сённяшняга чвэрцьфіналу, у якім сустрэнуцца зборныя Францыі і Швецыі.

Беларускае Радыё Рацыя