Хакейнае менскае „Дынама” пакідае розыгрыш КХЛ



Хакейнае менскае „Дынама” з трэскам праваліла этап 1/8-й фіналу серыі плэй-оф КХЛ. У пятым паядынку серыі ў Хельсінкі „зубры” саступілі мясцоваму „Ёкерыту” з непрыстойным для гэтай стадыі лікам 1:7. Такім чынам агульны зыход серыі – 4-1 на карысць клуба з Фінляндыі.

Толькі пры ліку 7:0 адзіную шайбу прэстыжу, калі тут да месца казаць пра гэтую катэгорыю, закінуў форвард „Дынама” Шарль Лінгле.

Беларускае Радыё Рацыя