Хакейную зборную Беларусі могуць адхіліць яшчэ на адзін сезон



Віцэ-прэзідэнт ІІХФ дапусціў прадаўжэнне адхілення Беларусі і Расеі ад турніраў на сезон-2023/24.

«Мы прынялі рашэнне, што Расея і Беларусь не будуць гуляць увесь сезон-2022/23. У нас адзін кангрэс праходзіць у верасні, іншы – у траўні. Гэта дае нам некаторую магчымасць прадказаць, як будзе развівацца сітуацыя. Пабачым. Калі вайна будзе працягвацца, то праз год мы зможам прыняць дакладна такое ж рашэнне на сезон-2023/24», – сказаў Пётр Бржыза, які займае пасаду першага віцэ-прэзідэнта міжнароднай федэрацыі хакея.

Раней зборныя Беларусі і Расеі былі адхілены ад удзелу ў Чэмпіянаце свету па хакеі 2022 і 2023 года.

[manual_related_posts]