Хакейны “Нёман” выйграў Кубак Беларусі



Хакеісты гарадзенскага “Нёмана” разграмілі на лёдзе „Чыжоўка-Арэны” менскае “Юнацтва” з лікам 5:0 ў фінале Кубка Беларусі, які з 2012 года носіць імя загінуўшага ў авіякатастрофе капітана нацыянальнай зборнай Руслана Салея. Лёс матчу вырашылі два выбуховыя адрэзкі ў першым і другім перыядах. Спачатку 19-гадовы форвард „Нёмана” Сяргей Мікульчык стрэліў дуплетам з інтэрвалам у 15 секунд. А на зыходзе другой трэці паядынку гарадзенскія хакеісты закінулі тройчы цягам 3 хвілін. Такім чынам, „Юнацтва” не ўдалося рэабілітавацца за паразу ад „Нёмана” ў красавіцкай фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі, дзе гарадзенскія хакеісты ўзялі верх у супрацьстаянні да 4 перамог. Беларускае Радыё Рацыя