Хакейныя клубы „Лада” і „Югра” выключаны з КХЛ



Расейскія каманды „Лада” (Тальяці) і „Югра” (Ханты-Мансійск) не прымуць удзелу ў наступным сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі. Такое рашэнне прынята ў Маскве на пасяджэнні Савета дырэктараў КХЛ.

Згодна са стратэгіяй развіцця лігі да 2023 года раней было заяўлена аб неабходнасці змянення складу ўдзельнікаў чэмпіянату за кошт скарачэння колькасці клубаў да 24. КХЛ правяла комплексны аналіз патэнцыялу каманд па васьмі параметрах: спартыўныя дасягненні, расходы на аплату працы ігракоў, ТБ-індэкс, доля дзяржаўнага фінансавання, запаўняльнасць арэн, несвоечасовае ажыццяўленне разлікаў па аплаце працы з ігракамі, умяшчальнасць арэн, патэнцыял лакальнага рынку.

На падставе складзенага рэйтынгу Савет дырэктараў КХЛ вызначыў колькасны склад удзельнікаў наступнага рэгулярнага чэмпіянату: у сезоне-2018/2019 будуць выступаць 25 клубаў, сярод якіх і менскае „Дынама”. Выключаны з лігі тальяцінская „Лада” і „Югра”.

На пасяджэнні Савета дырэктараў у Маскве таксама разгледжаны праект календара сезона-2018/2019, які прадугледжвае павелічэнне колькасці гульняў (не менш за 60), праводзімых кожнай камандай у рэгулярным чэмпіянаце. Матч адкрыцця сезона запланаваны на 1 верасня.

Зацверджаны і даты правядзення „зорнага” уік-энду, які пройдзе 19 і 20 студзеня 2019 года ў Казані.

belta.by