„Хімік” скараціў адставанне ў серыі з „Юнацтвам”



Cвой пяты матч у серыі плэй-оф Парыматч-Экстралігі згулялі мінскае „Юнацтва” і наваполацкі „Хімік”. Наваполацкі клуб змог перамагчы 4:1 і скараціў адставанне ў серыі — 3:2 на карысць «Юнацтва». У пятым матчы паўфінальнай серыі (да чатырох перамог) плэй-оф вышэйшай лігі „Мінскія зубры” абыгралі „Бабруйск” — 6:2

«Цмокі-Менск» у авертайме перамаглі «Астану»

У чацвер у рамках рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ прайшлі два матчы. Казахстанская „Астана” на хатняй арэне ў авертайме прайграла „Цмокам-Мінск” 64:65. Маскоўскі ЦСКА абыграў пермскую „Парму” 98:71.

„Цмокi-Мінск”, „Гарызонт” і „Алімпія” выйшлі ў паўфінал

У другіх матчах чвэрцьфінальных серый (да дзвюх перамог) жаночага чэмпіянату Беларусі „Цмокi-Мінск”, „Гарызонт” і „Алімпія” зноў дамагліся вікторый.
Гарызонт-2 прайграў Цмокi-Мiнск – 50:101
Брэст саступіў Гарызонту — 53:84, а БДУ-Цмокi былі разгромлены Алімпіяй – 29:78

Вячаслаў Бохан вярнуўся ў СКА

Гулец запарожскага „Матора” і зборнай Беларусі Вячаслаў Бохан да канца сезона на правах арэнды будзе выступаць за мінскі СКА, паведамляе прэс-служба армейцаў. Лінейны, як і раней, будзе гуляць пад 74-м нумарам. Вячаслаў правёў у СКА пяць сезонаў з 2015-га па 2020-ы год, згуляў за СКА 187 матчаў і забіў 393 галы. Перайшоўшы ў „Матор”, адразу стаў лепшым бамбардзірам каманды ў Лізе чэмпіёнаў — на яго рахунку 71 гол у 14 матчах.

«Белшына» падпісала Бакланава і Слабашэвіча

Як паведамляе прэс-служба клуба, каманду папоўнілі два новыя гульцы.
Іван Бакланаў, які грае на пазіцыі абаронцы, заключыў пагадненне тэрмінам на адзін год. Сезон мінулага года расійскі футбаліст правёў у складзе гарадзенскага „Нёмана”, адыграўшы за каманду восем матчаў у вышэйшай лізе. Яшчэ адзін абаронца, Артур Слабашэвіч, таксама будзе гуляць за бабруйскую дружыну. Падпісаны кантракт таксама разлічаны на адзін год. Раней Артур выступаў за „Дынама” Берасце, згуляўшы 27 матчаў вышэйшай лігі.

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/4 фіналу Лігі Еўропы

„Барселона” ў валявым стылі 2:1 адолела „Галатасарай” і выйшла ў 1/4 фіналу Лігі Еўропы. Гол Іваніча не выратаваў „Црвену Звезду” ад вылету з турніру ў супрацьстаянні з «Рэйнджэс» – перамога 2:1, але ў першым матчы мацней былі шатландцы 3:0. Гол Ярмоленкі ў браму «Севільі» ў дадатковы час прынёс „Вест Хэму” перамогу 2:0 і пуцёўку ў чвэрцьфінал. Таксама ў васьмёрку мацнейшых трапілі «РБ Лейпцыг», «Аталанта», «Брага», „Айнтрахт” і «Ліён». Сёння пройдзе лёсаванне чвэрцьфінальнай стадыі.

Расійскія і беларускія лёгкаатлеты адхілены ад удзелу ў „Дыяментавай лізе”

Расійскія і беларускія лёгкаатлеты адхілены ад удзелу ў „Дыяментавай лізе”. Яны не змогуць выступаць на этапах прэстыжнай серыі ў агляднай будучыні. Такое рашэнне прыняла генеральная асамблея лігі, паведамляе прэс-служба турніра. Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (World Athletics) раней адхіліла расійскіх і беларускіх атлетаў ад удзелу ў спаборніцтвах пад эгідай арганізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя