ХК „Мінск” абараніў тытул чэмпіёна Беларусі па хакеі на траве



 Мужчынская каманда ХК „Мінск” абараніла тытул чэмпіёна Беларусі па хакеі на траве, абыграўшы ў трэцім матчы фінальнай серыі берасцейскі „Будаўнік” з лікам 2:1.

Вырашальны гол на 57-й хвіліне гульні, праведзенай на штучным полі ў Менску, забіў нападаючы гаспадароў Іван Луцэвіч. У дзвюх папярэдніх сустрэчах хакеісты „Мінска” былі мацнейшымі, чым „Будаўнік” – 4:0 і 3:2. Для сталічнай дружыны пад кіраўніцтвам Сяргея Драздова гэта чацвёрты чэмпіёнскі тытул запар. Бронзавым прызёрам чэмпіянату сталі хакеісты „Гомеля”.

У жаночым турніры барацьба за залатыя ўзнагароды прадаўжаецца. Пасля перамогі на сваім полі (1:0) гродзенскі „Рытм” пацярпеў паражэнне на выездзе ад смалявіцкай „Вікторыі” – 0:3. Хет-трыкам у каманды мінскага рэгіёна вызначылася Юлія Міхейчык. Лік у серыі да дзвюх перамог стаў 1:1, і трэці матч пройдзе 28 чэрвеня ў Смалявічах. Бронзавыя ўзнагароды чэмпіянату заваявалі хакеісткі „Мінска”, якія абыгралі ў вырашальным матчы баранавіцкі „Тэкстыльшчык” – 2:1.

Пасля завяршэння сезона на ўнутранай арэне і нацыянальныя маладзёжныя зборныя Беларусі, складзеныя з ігракоў вядучых клубаў нацыянальнага чэмпіянату, пачнуць падрыхтоўку да чэмпіянатаў Еўропы. Спаборніцтвы адбудуцца ў ліпені-жніўні бягучага года.

belta.by