Кіеўскае «Дынама» разграміла БАТЭ на зборах у Турцыі



БАТЭ правёў спарынг на зборах у Турцыі супраць кіеўскага «Дынама». Клуб з Украіны разграміў «жоўта-сініх» з лікам 5:2. Тры галы былі забітыя ў першыя 25 хвілін матчу. Для кіяўлян гэта быў апошні таварыскі матч перад адлётам дахаты, а для барысаўчан – першы пасля прыбыцця на зборы. У складзе БАТЭ галы забілі Шахбоз Умараў і Антон Сарока. У першым тайме траўмы атрымалі Станіслаў Драгун і Максім Скавыш.

Італьянскі мільярдэр хоча інвеставаць у беларускі футбольны клуб

Італьянскі мільярдэр Маўрыцыа Міан зацікаўлены ў інвестыцыях у беларускі футбольны клуб. Пра гэта паведамляе італьянскае выданьне Il Tirreno. Паводле інфармацыі газеты, Міан, які раней быў прэзідэнтам футбольнага клуба «Піза», ужо двойчы сустракаўся са сваім кампаньёнам. Зыходзячы з каментара бізнэсоўца, яго партнёрам з’яўляецца былы футбаліст зборнай Беларусі Віталь Кутузаў, які правёў большую частку кар’еры ў Італіі. «Так, маю намер інвеставаць у футбольную каманду, але не абавязкова буду яе набываць. Давайце не бегчы наперадзе паравоза. Магу толькі сказаць, што Віталь Кутузаў зараз робіць важную працу», – сказаў Міан. Пры гэтым выданне адзначае, што наўрад ці Міана зацікавяць клубы, якія належаць дзяржаве. Міан – вядомы бізнэсовец, уладальнік кампаніі Gunther Corporation, якая вядзе справы ў сферы элітнай нерухомасці і выдавецкай дзейнасці.

17-гадовы паўабаронца БАТЭ Арцём Зімін падпісаў кантракт з „Іслаччу”

17-гадовы паўабаронца БАТЭ Арцём Зімін падпісаў кантракт з „Іслаччу”. Пагадненне разлічана на тры гады. Паміж клубамі падпісана трансферная дамова. Зімін раней гуляў за юнацкія каманды БАТЭ на „ліцэнзаванні”. У 2020 годзе дэбютаваў у дублюючым складзе „жоўта-сініх”, у складзе якіх правёў 13 матчаў і забіў 1 гол, адзначае прэс-служба „Іслачы”.

„Баварыя” прабілася ў фінал клубнага чэмпіянату свету. Левандоўскі аформіў дубль

Мюнхенская „Баварыя” перамагла егіпецкі „Аль-Ахлі” ў матчы паўфіналу клубнага чэмпіянату свету па футболе – 2:0. Дублем адзначыўся польскі форвард Роберт Левандоўскі. У фінале „Баварыя” пазмагаецца з мексіканскім клубам „Тыгрэс”.

Матч Лігі чэмпіёнаў „Атлетыка” – „Чэлсі” могуць перанесці ў Варшаву

Першы матч 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА „Атлетыка” – „Чэлсі” адбудзецца ў Варшаве, паведамляе журналіст Танкрэда Палмер на сваёй старонцы ў Твітары. Паводле інфармацыі крыніцы, сустрэча, якая прызначаная на 23 лютага, перанесена з Мадрыда ў Польшчу ў сувязі з абмежаваннямі паездак паміж Іспаніяй і Вялікабрытаніяй з-за пандэміі каронавіруснай інфекцыі. Сустрэча ў адказ адбудзецца 17 сакавіка.

НАК Беларусі атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад МАК на Алімпіяду-2022

Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі атрымаў афіцыйнае запрашэнне ад Міжнароднага алімпійскага камітэта на ўдзел у зімовых Алімпійскіх гульнях у Пекіне, якія пройдуць з 4 по 20 лютага 2022 года.

Медалі будуць разыграны ў сямі відах спорту, у 109 дысцыплінах. У агульнай складанасці спаборніцтвы маючых адбыцца зімовых Гульняў адбудуцца на 25 аб’ектах, размешчаных у трох кластарах – Пекіне (фігурнае катанне, канькабежны спорт, хакей з шайбай, шорт-трэк), Чжанцзякоў (лыжныя віды, біятлон і сноўборд) і Яньцыне (горныя лыжы, санкавы спорт і бабслей), паведамляе прэс-служба НАК.

Міхаіл Захараў лічыць «смешным» фінансаванне хакеістаў у Беларусі

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Міхаіл Захараў незадаволены ўзроўнем фінансавання ў айчынным хакеі. «Сёння фінансаванне хакеістаў – яно смешнае. У Румыніі больш плацяць хакеістам, у Польшчы – больш, у Казахстане – больш. У нас жа ва ўсіх аднолькава ўсе [па фінансавых умовах]. Стварыць каманду з беларускіх хакеістаў і даць бой „Юнацтву” таму ж „Шахцёру” цалкам па сілах. Напэўна, усё ў першую чаргу залежыць ад кіраўнікоў, як і ва ўсіх рэгіёнах», – сказаў Захараў у эфіры «Ясна пра хакей». Пры гэтым Міхаіл Захараў раскрытыкаваў Гарадзеншчыну, адкуль, з яго слоў зараз няма ніводнага хакеіста ні ў моладзевай, ні ў юніёрскай, ні ў юнацкай зборных. У іх сёння ў нацыянальную зборную адзін кандыдат  – Яўген Лісавец. Гэта праца гарадзенскага хакея, у тым ліку і Варывончыка, які паказвае, як не трэба працаваць,- адзначыў Захараў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя