Кірыл Гатавец у «Чыкага»



Абаронца зборнай Беларусі Кірыл Гатавец падпісаў кантракт з клубам НХЛ „Чыкага Блэк Хоукс”. У 2009 годзе Гатавецбыў абраны „Тампай” на драфце Нацыянальнай хакейнай лігі пад агульным 183-м нумарам. У 2010-м паступіў у Карнэльскі універсітэт і выступаў у студэнцкай лізе NCAA, удзельнічаў у кэмпе пачаткоўцаў, аднак шанцу замацавацца ў складзе „маланак” так і не атрымаў.

Вясной 2013 года правы на беларуса абмянялі ў „Чыкага”, але ў мінулым сезоне Кірылу не знайшлося месца і ў „Блэк Хоукс”. Абаронца папрасіў дазволу весці перамовы з іншымі камандамі і атрымаў прапанову „Мілуокі Эдміралс” – фарм-клуба „Нэшвіла”. Гатавец паспеў правесці ў складзе „адміралаў” ўсяго адну сустрэчу, пасля чаго выправіўся ў стан нацыянальнай зборнай рыхтавацца да хатняга чэмпіянату свету. Цяпер Гатавец паспрабуе прабіцца ў склад „ястрабаў” праз традыцыйны вераснёўскі трэнінг-кэмп. Калі зрабіць гэта не ўдасца, Кірыл напэўна адправіцца ў фарм-клуб „Чыкага” – АХЛаўскі „Рокфорд Айс.

Беларускае Радыё Рацыя