Клас Уладзіміра Самсонава



Беларуская легенда настольнага тэнісу Уладзімір Самсонаў выйшаў у паўфінал адкрытага і досыць прадстаўнічага чэмпіянату Катара. У чвэрцьфінале беларус адолеў партугальца Жаао Мантэйру – 4:1 (8:11, 11:9, 11:6, 11:9, 11:8).  У паўфінале Самсонаў (на сёння 12-я ракетка свету) сустрэнецца з кітайцам Чы-Юань Чунгам, восьмым нумарам у сусветным рэйтынгу. Іншую паўфінальную пару складуць прадстаўнік Нямеччыны Дзмітрый Аўчароў (6-я ракетка) і партугалец Маркаш Фрэйташ (10-я).

Беларускае Радыё Рацыя