Клімовіч можа перайсці ў «Арэнбург»



Брамнік салігорскага «Шахцёра» Андрэй Клімовіч у хуткім часе зменіць каманду. Галкіпер падпіша кантракт з расейскім клубам «Арэнбург», паведамляе «Прессбол». 31-гадовы Клімовіч выступае за «Шахцёр» з мінулага сезону. У гэтым годзе правёў 17 гульняў у чэмпіянаце. Пасля 7-і тураў «Арэнбург» займае апошнія месца ў чэмпіянаце Расеі з 2 ачкамі.

Удзельніца сямі Алімпіяд Кацярына Карстэн завяршыла кар’еру

Беларуская вяслярка паведаміла пра гэта сёння на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным алімпійскім камітэце. На рахунку Кацярыны Карстэн – два залатыя медалі Алімпійскіх гульняў (Атланта-1996 і Сідней-2000), дзве алімпійскія бронзы Барселоны-1992 і Пекіна-2008, а таксама серабро Афін-2004. Карстэн зʼяўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету і шматразовай пераможцай этапаў Кубка свету. Яна – першая алімпійская чэмпіёнка ў незалежнай Беларусі. У ліпені 2019 года 47-гадовая спартоўка выйграла чэмпіянат Беларусі па акадэмічным веславанні і спадзявалася адабрацца на Алімпіяду-2020. Для атрымання алімпійскай ліцэнзіі на восьмыя Гульні ў карʼеры Карстэн неабходна было патрапіць у топ-9 на чэмпіянаце свету, што праходзіць у Аўстрыі. Але беларуска вымушана прапусціла сусветнае першынство з-за траўмы.

Кейлар Навас пяройдзе ў «ПСЖ» за 13 млн еўра

Брамнік «Рэала» Кейлар Навас блізкі да пераходу ў «ПСЖ». Па дадзеных El Chiringuito, парыжане заплацяць за 32-гадовага костарыканца 13 мільёнаў еўра і падпішуць з ім 4-гадовы кантракт. Раней паведамлялася, што ў рамках здзелкі «Рэал» атрымае галкіпера «ПСЖ» Альфонса Арэола.

Супернікам Усіка можа стаць галандскі цяжкавагавік Спонг

Інсайдэр The Athletic Майк Копінджар паведаміў, што 33-гадовы галандскі баксёр Тайран Спонг (13-0, 12 КО) можа стаць наступным супернікам былога абсалютнага чэмпіёна свету ў першым цяжкай вазе Аляксандра Усіка. Украінец перайшоў у цяжкую вага, але пакуль не правёў там ні аднаго бою. Спонг зʼяўляецца рэгіянальным чэмпіёнам Лацінскай Амерыкі па версіі WBC Latino. Сярод варыянтаў таксама разглядаўся і расеец Андрэй Фядосаў, але сам Усік паведаміў, што не будзе біцца з расейскім баксёрам з-за палітычнага аспекту. Імя апанента Усіка будзе афіцыйна абвешчана 30 жніўня.

БАТЭ сёння правядзе матч у адказ з «Астаной» у плэй-оф Лігі Еўропы

Сёння адбудуцца паядынкі ў адказ раўнда плэй-оф Лігі Еўропы. Футбалісты БАТЭ на поле «Барысаў-Арэны» прымуць казахстанскую «Астану» (пачатак у 20.00). Перад чэмпіёнамі Беларусі стаіць складаная задача, бо тыдзень таму ў Нур-Султане яны прайгралі з лікам 0:3. Каб прабіцца ў групавы этап Лігі Еўропы падапечным Аляксея Багі трэба перамагаць з розніцай у 4 мячы.

Беларускае Радыё Рацыя