Крок беларускіх тэнісістак



Зборная Беларусі па тэнісе аформіла сухую перамогу над камандай Грузіі ў рамках Еўра-Афрыканскай групы I Кубка федэрацыі з лікам 3:0. Кропку ў супрацьстаянні паставіла парная сустрэча, у якой беларускі дуэт Вера Лапко / Аляксандра Сасновіч ў двух сэтах перайграў пару Аксана Калашнікава / Соф’я Шапатава – 6:3, 6:4. Пятага лютага беларускі сустрэнуцца з камандай Балгарыі. Паядынкі праходзяць у Будапешце. Чакаецца, што ў матчы зможа прыняць удзел лідар нашай каманды Вікторыя Азаранка, якая не гуляла ў першы дзень з-за страты багажу.

Беларускае Радыё Рацыя