„Крумкачы” і „Іслач” пацярпелі першыя паразы
Навічок вышэйшай лігі менскія «Крумкачы» пацярпеў першую паразу ў чэмпіянаце. У матчы 5-га туру чэмпіянату краіны па футболе яны прайгралі ў гасцях жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу» з лікам 0:3.
«Іслач» — яшчэ адзін навічок сезона — прайграла берасцейскаму «Дынама» з лікам 2:4.
Забіўшы два мяча ў браму „Іслачы”, паўабаронца берасцейскага „Дынама” Аляксандр Дзямешка давёў лік сваіх галявых удараў у бягучым сезоне да пяці. Футбаліст адзначаецца ў трэцім матчы запар, а ў другім запар – дублем.
Сярэдняя наведвальнасць 5-га тура чэмпіянату Беларусі склала 1450 гледачоў на матчы. Гэта горшы паказчык у сезоне.
Матчы 6-га тура пройдуць 7-8 мая. «Крумкачы» згуляюць з «Гарадзеяй», БАТЭ — са «Слуцкам», менскае «Дынама» ў гасцях з «Нафтанам», а «Менск» — з «Іслаччу».
