„Крумкачы” падаюць сігнал SOS



Футбольны клуб „Крумкачы” правёў адмысловую прэс-канферэнцыю. Старшыня праўлення клубу Дзяніс Шунто абвесціў пра пачатак краўдфандынгу.

Дзяніс Шунто заявіў наступнае: „Фінансавая сітуацыя ў клубе вельмі цяжкая. Настолькі складаная, што мы не можам забяспечыць удзел каманды ў чэмпіянаце Беларусі. Пагэтаму ў нас няма іншага выйсця, як абвесціць краўдфандынг. Хочам сабраць прыкладна двухмесяцавае забеспячэнне каманды – на верасень і кастрычнік. Адно на адно наклалася. Тры гады цягнулі, усё атрымлівалася. А цяпер – не. За гэты час мы нарабілі шмат памылак, ды і ў некаторых партнёраў зараз не лепшая фінансавая сітуацыя”.

Такім чынам лёс „народнай каманды” цяпер сапраўды залежыць ад падтрымкі людзей.

Беларускае Радыё Рацыя