„Крумкачы” перамаглі „Дынама” Менск з лікам 2:0



У Менску сёння адбыўся матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі па футболе паміж камандамі «Крумкачы» і «Дынама» Менск. Футбалісты «Крумкачоў» выйшлі на поле ў майках з надпісам «Мы супраць гвалту».

Фота tut.by

«Крумкачы» выйгралі ў «Дынама» (Менск) з лікам 2:0.

У пачатку «Дынама» увяло мяч у гульню, але «Крумкачы» адмовіліся гуляць далей, сталі і пачалі апладзіраваць. Дынамаўцы таксама сталі. Іх падтрымалі трыбуны заўзятараў, якія таксама пляскалі на вачах у АМАП.

Пэрформанс доўжыўся хвіліну, пасля чаго гульня аднавілася. 

Трыбуны «Алімпійскага» скандавалі «Саша Расолька» і «Серы Казека». Гэтых футбалістаў каманды „Крумкач» затрымалі і збілі ў нядзелю.

Трыбуны таксама скандавалі: „Верым, можам, пераможам!», «Жыве Беларусь!» і «Уходи!».