„Крумкачы” прадставілі новы лагатып



Футбольны клуб „Крумкачы” прадставіў новы лагатып каманды. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце клуба. Новая выява лагатыпу стала пераможцам галасавання заўзятараў, якія выбіралі паміж першым лога каманды і новым варыянтам.

„Час не стаіць на месцы: змяняецца грамадства, змяняецца футбол, таму, змяняемся і мы. Нязменнай застаецца толькі наша адданасць традыцыям – таму, класічная эмблема заўсёды застанецца ў нашых сэрцах і на нашых трыбунах. Дзякуй усім, хто прымаў удзел у галасаванні, спадзяемся, што новы лагатып прынясе нам поспехі ў новым сезоне, і разам з ім мы пяройдзем на новы яскравы этап нашай годнай гісторыі!” – гаворыцца ў звароце клуба да сваіх заўзятараў.

Беларускае Радыё Рацыя