„Крумкачы” сенсацыйна разграмілі „Дынама” Менск
Дэбютанты вышэйшай лігі менскія „Крумкачы” сенсацыйна перамаглі футбалістаў „Дынама” ў сталічным дэрбі чэмпіянату Беларусі. Ужо праз 25 хвілін „Крумкачы” вялі з лікам 2:0. Першы мяч забіў Сяргей Корсак, а падвоіў Сяргей Шчагрыковіч. Праз 3 хвіліны пасля пачатку другога тайма Вячаслаў Глеб давёў лік да буйнога – 3:0. На 73-й хвіліне госці скарацілі разрыў, калі Шчагрыковіч адправіў мяч ва ўласную браму. А на 89-й хвіліне Яўген Шыкаўка паставіў пераможную кропку – 4:1.
Пасля перамогі „Крумкач” набралі 14 ачкоў і выйшлі на другое месца, саступаючы барысаўскаму БАТЭ 5 балаў.
Адбыліся яшчэ тры матчы 8-га тура. У Лунінцы мікашэвіцкі „Граніт” перайграў гасцей з „Слуцка” – 2:1. Футбалісты бабруйскай „Белшыны” на сваім полі згулялі ўнічыю з мазырскай „Славіяй” 2:2. А „Нёман” перайграў „Іслач” – 2:1.
[manual_related_posts]