Крыніца: Берасцейскі „Рух” зняўся з чэмпіянату Беларусі



Беларускі журналіст Мікалай Іваноў паведаміў у тэлеgram-канале, што, паводле яго інфармацыі, берасцейскі „Рух” зняўся з чэмпіянату краіны. „Футбалісты і трэнеры ў пошуку новых клубаў”, — піша Іваноў. У сезоне-2021 „Рух” заняў пятае месца ў вышэйшай лізе.

Дырэктар футбольнага клуба „Рух” Сяргей Вараб’ёў пракаментаваў чуткі аб зняцці каманды з чэмпіянату. «Я таксама бачыў гэтую навіну, аж самому цікава, што яшчэ пра гэта напішуць. Таму нешта пацвердзіць ці абвергнуць я не магу», – паведаміў Вараб’ёў.

Арына Сабаленка апусцілася на 3-е месца ў рэйтынгу WTA

Беларуска Арына Сабаленка займае 3-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На мінулым тыдні Сабаленка дабралася да чвэрцьфіналу турніру ў катарскай Досе, дзе саступіла польскай тэнісістцы Ізе Свёнтэк, якая ў выніку выйграла гэтыя спаборніцтвы. Арына Сабаленка апусцілася з другой на трэцюю пазіцыю. Вікторыя Азаранка засталася на 16-м месцы. Аляксандра Сасновіч займае 60-ю пазіцыю.
Лідыруе Эшлі Барці з Аўстраліі, на другое месца паднялася Барбара Крэйчыкава з Чэхіі.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў на першае месца ўпершыню падняўся расеец Данііл Мядзведзеў, які абышоў серба Новака Джокавіча, які ўзначальваў рэйтынг больш за два гады – з 2 лютага 2020 года. Найлепшы з беларусаў Ілья Івашка займае 43-е месца.

Кіраўнік ПФС: З-за ганебнага рашэння ФІФА мы разаслалі ліст усім федэрацыям Еўропы

Кіраўнік Польскага футбольнага саюза Цэзары Кулеша пракаментаваў рашэнне ФІФА дапусціць каманду Расейскага футбольнага саюза да стыкавых матчаў чэмпіянату свету-2022. „З-за ганебнага рашэння ФІФА Польская футбольная федэрацыя разаслала ліст усім федэрацыям Еўропы. Мы прадставілі нашу пазіцыю і заклікалі іх устаць на наш бок. Бо толькі разам мы будзем моцныя”, — напісаў Кулеша ў твітары. Кулеша аб’явіў, што зборная Польшчы па-ранейшаму адмаўляецца гуляць з камандай Расеі, нягледзячы на ​​заявы ФІФА.

Выніковая перадача Уладзіслава Калячонка не выратавала „Арызону” ад паражэння ў матчы з „Вініпегам”

„Арызона” саступіла „Вініпегу” ў дамашнім матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ — 3:5. Беларускі абаронца гаспадароў Уладзіслаў Калячонак адзначыўся выніковай перадачай. Беларус правёў на лёдзе 13 хвілін 45 секунд і завяршыў гульню з паказчыкам карыснасці „0”. У актыве Калячонка ў гэтым сезоне 2 (0+2) ачкі ў сямі матчах.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]