Кубак Беларусі па футболе ў „Шахцёра”



26 траўня ў Віцебскім спартыўным комплексе адбыўся фінал Кубка Беларусі па футболе. У рашаючым матчы салігорскі „Шахцёр” дамогся упэўненай перамогі над ФК „Віцебск” з лікам 2:0. 

Пераможныя мячы забілі аўстрыйскі легіянер Дарка Бодул на 45-й хвіліне і серб Нікола Анціч на 80-й.

– Сам не ведаю, як і што зрабіў, – адзначае пасля матча нападнік Дарка Бодул. – Магу сказаць, што гэта мой самы важны гол у кар’еры. Ён дапамог камандзе заваяваць тытул! Каманда сёння вельмі моцна старалася. Кубак ўзялі, але ў нас ёсць яшчэ задачы: чэмпіянат, Ліга Еўропы. Калі будзем гуляць у нашу гульню – усё будзе добра.

Пазаўзецець за сваіх прыйшло 7954 чалавека. Як піша Прэсбол, усяго арэна ў самым паўночным абласным цэнтры краіны здольная змясціць 8144 чалавека, аднак на некалькі радоў квіткі не прадаваліся. А ўсе білеты, якія паступілі ў касы, былі раскупленыя.

Раней гарнякі станавіліся пераможцамі Кубкаў у 2004 і 2014 гадах. 

zviazda.by