Кубак федэрацыі: Аляксандра Сасновіч здабыла першае ачко
У нямецкім Браўншвайгу 9 лютага стартаваў чвэрцьфінальны матч тэніснага жаночага Кубку федэрацыі паміж дружынамі Германіі і Беларусі.
Першымі на корт выйшлі Таццяна Марыя (67-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Аляксандра Сасновіч (33-я ракетка планеты). Першы сэт прайшоў ва ўпартым змаганні, яго вынік вырашаўся на тай-брэйку. Больш удалай была ўсё ж беларуска 7:3 і агульныя 7:6 па геймах.
Усю другую партыю выразна дамінавала Аляксандар Сасновіч, яна ўпэўнена давяла сэт і увесь матч да лагічнага зыходу – 6:3.
У другім паядынку сустрэнуцца Андрэа Петкавіч і Арына Сабаленка.
Беларускае Радыё Рацыя
