Кубак федэрацыі: Беларусь выйграе ў Германіі 2-0



Вельмі ўдала склаўся першы дзень чвэрцьфінальнага тэніснага матчу Кубку федэрацыі для Беларусі ў нямецкім Браўншвайгу. Пасля перамогі Аляксандры Сасновіч яшчэ адно ачко камандзе прынесла Арына Сабаленка.

Цягам усяго паядынку з прадстаўніцай Германіі Андрэа Петкавіч перавага беларускі была надзвычай выразнай, што адлюстравалася ў ліку – 6:2, 6:1

Петкавіч некалі ўваходзіла ў дзясятку мацнейшых па рэйтынгу, зараз жа яна 68-ы нумар класіфікацыі і далёкая ад ранейшых кандыцый. Сабаленка наадварот  працягвае сваё ўзыходжанне ў эліце. Але ўсё роўна дамінацыя Арыны была ўражвальнай.

Такім чынам пасля першага дня спабору Беларусь выйграе 2-0. Для агульнай вікторыі беларускам дастаткова выйграць адну гульню з трох, што засталіся.

Беларускае Радыё Рацыя