Лапко і Мінела перамаглі на старце парнага разраду тэніснага турніру ў Лугана



Беларуская тэнісістка Вера Лапко і Мэндзі Мінела з Люксембурга паспяхова пачалі выступленне ў парным разрадзе турніру ў швейцарскім Лугана.

У матчы за выхад у чвэрцьфінал беларуска-люксембургскі тандэм перайграў у двух сэтах расейска-індыйскую пару Кацярына Яшына / Пратана Тамбарэ – 6:3, 6:2. Сёння ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду саперніцай Веры Лапко (65-ы нумар сусветнага рэйтынгу) будзе венгерка Рэка-Луца Яні (309). Мэндзі Мінела (105) сустрэнецца з французскай тэнісісткай Фіёнай Феро (108).

Турнір на грунтавых кортах Лугана, агульны прызавы фонд якога складае $250 тыс., завершыцца 14 красавіка.

belta.by