Лаша Талахадзэ перамог на Алімпіядзе з трыма рэкордамі свету
Лаша Талахадзэ перамог на Алімпіядзе з трыма рэкордамі свету
Цяжкаатлет Лаша Талахадзэ выйграў на Алімпійскіх гульнях у Токіо ў вагавай катэгорыі звыш 109 кг з рэкордамі свету ў рыўку, штуршку і суме. Прадстаўнік Грузіі ўзяў агульную вагу 488 кг (223 кг у штуршку і 265 кг у рыўку). Срэбра заваяваў іранец Алі Давуд, які паказаў у суме паказчык на 47 кілаграмаў меньш – 441 кг, бронзу – сірыец Ман Асаад – 424 кг.
Кітайскія спартоўцы заваявалі 70 узнагарод і захоўваюць лідарства ў медальным заліку Алімпійскіх гульняў
Кітайскія спартоўцы заваявалі чатыры ўзнагароды і захавалі лідарства ў камандным медальным заліку XXXII летніх Алімпійскіх гульняў у японскай сталіцы. Кітайцы выйгралі два залатыя медалі і па адным срэбры і бронзе. Зараз у каманды Кітая 70 узнагарод (32, 22, 16). На другой пазіцыі зборная ЗША, трэцяе месца займае каманда Японіі. Зборная Беларусі з золатам Івана Літвіновіча і бронзай Максіма Недасекава знаходзіцца на 53-м месцы. На алімпійскі п’едэстал гонару падымаліся прадстаўнікі 83 каманд з 206 якія ўдзельнічаюць у Гульнях.
Загрэбскае „Дынама” і варшаўская „Легія” не выявілі пераможцу
У першым матчы трэцяга раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў „Легія” на выездзе згуляла ўнічыю з заграбскім „Дынама” з лікам 1:1. Першы тайм завяршыўся ў нулявую нічыю, а ў другім камандам ўдалося абмяняцца забітымі мячамі. Найперш Петкавіч на 60-й хвіліне вывеў загрэбскі клуб наперад, а ўжо пад заслону супрацьстаяння Мучы вярнуў на табло парытэт і ўсталяваў лік сустрэчы – 1:1. Усё вырашыцца ў паядынку ў адказ, які адбудзецца 10 жніўня. Футбалісты маскоўскага „Спартака” прайгралі партугальскай „Бенфіцы” з Лісабона з лікам 0:2. Пасля перапынку госці завалодалі ініцыятывай і двойчы засмуцілі брамніка „чырвона-белых”.
Леанід Кучук вернецца ў львоўскі „Рух„
Экс-галоўны трэнер менскага „Дынама” Леанід Кучук вернецца ў львоўскі „Рух”, які ўжо ўзначальваў два гады таму. Напярэдадні ўкраінскі клуб па пагадненні бакоў растаўся з рулявым Іванам Федыком. Пасля двух тураў „Рух” ва ўкраінскай прэм’ер-лізе займае 14-е месца, каманда пацярпела дзве паразы. Папярэднім месцам працы Кучука было менскае „Дынама”, якое ён пакінуў у чэрвені.
Лукаку ўзгадніў кантракт з „Чэлсі”
Нападнік „Інтэра” Рамэлу Лукаку блізкі да пераходу ў „Чэлсі”. Лукаку ўзгадніў кантракт з „Чэлсі” з заробкам 15 мільёнаў еўра ў год. Бельгіец падпіша са сваім былым клубам кантракт да 2026 года. „Інтэр” чакае афіцыйную прапанову ад лонданцаў ў памеры 130 мільёна еўра. Лукаку належаў „Чэлсі” з 2011 па 2014 год, а за „Інтэр” выступае з 2019-га. У мінулым сезоне 28-гадовы форвард правёў 36 матчаў у Серыі А, забіў 24 мячы і аддаў 11 галявых перадач.
„Нёман” на сваёй пляцоўцы прайграў „Шахцёру” у Кубку Салея
У рамках Кубка Салея па хакеі гарадзенскі „Нёман” на хатняй арэне прайграў салігорскаму „Шахцёру”. Лік сустрэчы 2:6. Гарадзенцы практычна страцілі шанцы на выхад у фінал чатырох Кубка Салея, а «гарнякі» адпраўляюцца дадому рыхтавацца да пакуль што самай важнай сустрэчы лета – сустрэчы з «Юнацтвам» за першае месца.
Іван Кульбакоў падпісаў пробны кантракт з менскім „Дынама”
Галкіпер Іван Кульбакоў падпісаў пробны кантракт з менскім „Дынама”. Сезон-2019/20 правёў за „Нафтавік” з ВХЛ, а ў мінулым сезоне дэбютаваў у КХЛ у складзе „Сочы”. За гэты клуб ён згуляў 12 матчаў, з паказчыкам 90,5% адбітых кідкоў.
Амерыканскі абаронца стаў гульцом „Цмокi-Мiнск”
Амерыканскі абаронца Дыанджэла Ісбі стаў гульцом „Цмокi-Мiнск”. На заканчэнне мінулага сезона Дыанджэла вярнуўся ў славацкі клуб „Лучэнец”. Сярэднія паказчыкі за чатыры гульні: праводзіў на пляцоўцы 17 хвілін, набіраў 8,5 ачкоў, 3 падборы, 2 пасы і 1 перахоп, з паказчыкам эфектыўнасці 7,8.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
