Лепшы бамбардзір „Віцебска” Нікалаеску працягне кар’еру ў Славакіі



Нападнік „Шахцёра” Іон Нікалаеску, які выступаў за „Віцебск” на правах арэнды, перайшоў у славацкі ДАК 1904.

Паміж клубамі падпісана адпаведнае трансфернае пагадненне, перадае прэс-служба гарнякоў. Кантракт разлічаны да 30 чэрвеня 2023 года. Футбаліст ужо дазаяўлены на заўтрашні паядынак Лігі Еўропы супраць „Яблонца”. У чэмпіянаце-2020 Нікалаеску забіў 9 галоў у 18 матчах за „Віцебск”.

„Мінчанка” сёмы раз выйграла чэмпіянат краіны

„Мінчанка” абыграла „Жамчужыну Палесся” ў матчы за тытул чэмпіёнак Беларусі па валейболе – 3:0. Гэта сёмы трафей каманды са сталіцы ў гісторыі. У паядынку за бронзавыя медалі берасцейскае „Прыбужжа” не пакінула шанцаў „Камунальніку”-МДУ – 3:0.

Роберт Левандоўскі – найлепшы гулец „Баварыі” па выніках сезона-2019/20

Заўзятары „Баварыі” прызналі нападніка Роберта Левандоўскага найлепшым гульцом каманды па выніках сезона-2019/20. На рахунку 32-гадовага паляка 55 галоў і 10 выніковых перадач у 47 матчах за каманду з Мюнхена ў мінулым сезоне. Форвард стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Германіі, Кубка Германіі і Лігі чэмпіёнаў.

Футбалісты берасцейскага „Дынама” згуляюць з „Макабі” у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Футбалісты берасцейскага „Дынама” сёння правядуць свой трэці паядынак у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У матчы трэцяга раўнда чэмпіёны Беларусі ў Тэль-Авіве сустрэнуцца з ізраільскім „Макабі” (пачатак у 20.00). Судзіць гэтую гульню будзе брыгада італьянскіх арбітраў, якую ўзначаліць Давідэ Маса. 15 верасня ўдзельнікамі плэй-оф Лігі чэмпіёнаў сталі футбалісты кіеўскага „Дынама”, грэцкага ПАОК і бельгійскага „Гента”. Адзіны прадстаўнік Беларусі ў Лізе Еўропы барысаўскі БАТЭ ў матчы другога кваліфікацыйнага раўнду 17 верасня згуляе ў Сафіі з балгарскім ЦСКА.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

pressball.by

[manual_related_posts]