Лепшы бамбардзір „Юнацтва” ў Лізе чэмпіёнаў Максім Мальцаў пакінуў каманду



Нападнік Максім Мальцаў, які выступаў у мінулым сезоне ў складзе сталічнага „Юнацтва”, працягне кар’еру ў іншым клубе.

У мінулым чэмпіянаце на шляху да залатых медалёў экстралігі 25-гадовы форвард набраў 25 (11+14) ачкоў у 64 матчах рэгуляркі і постсезона. Таксама ён стаў уладальнікам Кубка Салея і выйшаў з менчукамі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.

Новы гандбольны сезон у Беларусі стартуе ў канцы жніўня

Новы гандбольны сезон у Беларусі стартуе ў канцы лета. А перад пачаткам чэмпіянату пройдуць „Фіналы чатырох” кубкавага розыгрышу 2020 года, якія былі перанесены ў сувязі з пандэміяй каронавіруса. Вырашальны этап Кубка Беларусі сярод мужчынскіх каманд плануецца правесці 22-23 жніўня ў Пінску, жаночыя каманды разыграюць трафей 29-30 жніўня ў Жлобіне. У наступным 29-м па ліку мужчынскім чэмпіянаце Беларусі возьмуць удзел восем клубаў: БГК імя Мяшкова, менскія СКА, „Віцязь”, БДУФК-СКА, „Машэка” з Магілёва, „Гомель”, гарадзенскі „Кронан” і каманда РГУОР-зборная-2002. Яны правядуць чатырохкругавы турнір, першы тур якога намечаны на 29-30 жніўня. Па такой жа сістэме пройдзе турнір у жаночых каманд, дзе за чэмпіёнскі тытул будуць змагацца „Гомель”, „БНТУ-БелАЗ”, „Гараднічанка”, „Вікторыя-Бярэсце”, „Віцяблянка”, бабруйская „Бярэзіна”, РЦАР-БДУФК і РГУОР-зборная-2004. Пачатак жаночага першынства намечаны на 5 верасня.

Уладзімір Алістраў падпісаў двухбаковы кантракт з менскім „Дынама”

Форвард моладзевай зборнай Беларусі Уладзімір Алістраў падпісаў двухбаковы кантракт з менскім „Дынама”. Пагадненне разлічана на адзін год. Алістраў вядомы па выступах за юніёрскую і моладзевую зборныя. У 2018 годзе форвард дапамог зборнай Беларусі выйсці ў чвэрцьфінал юніёрскага чэмпіянату свету. На тым турніры Уладзімір набраў 7 ачкоў (3+4) у 5 матчах. Пазней Алістраў выступаў за моладзевую зборную, у складзе якой на двух чэмпіянатах свету ў дывізіёне 1А правёў 10 матчаў і набраў 10 ачкоў (3+7). Пазней ён гуляў у „Эдмантан Ойл Кінгз”. Нападнік адыграў у WHL два сезона: за 135 матчаў хакеіст набраў 78 (31+47) ачкоў, – інфармуе афіцыйны сайт „Дынама”.

„Арсенал” падпісаў доўгатэрміновы кантракт з 18-гадовым абаронцам

Лонданскі „Арсенал” падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з ангельскай футбалістам Букаё Сака. Аб гэтым паведамляецца на сайце каманды. Тэрмін пагаднення з 18-гадовым гульцом, які выступае на пазіцыі абаронцы і вінгера, не ўдакладняецца. У бягучым сезоне ён правёў 21 матч у чэмпіянаце Англіі.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя

Фота sportnaviny.com