Лепшы валейбольны клуб Беларусі адмовіўся ад Лігі чэмпіёнаў



«Прызавыя не пакрываюць і дзесятай часткі таго, што каманда траціць на еўракубкі». Старшыня «Мінчанкі» Аляксандр Мішын сказаў, што гульцы клуба нібыта проста махаюць рукамі, ведаючы, што прайграюць.

«На жаль, з цяперашнім камплектаваннем „Мінчанка” не гатовая гуляць з грандамі. Проста не зможам на роўных змагацца з лепшымі італьянскімі, турэцкімі і расейскімі клубамі. Цікава гуляць з тымі, хто трошкі вышэй па ўзроўні, а не на пяць галоў … Таму які ў гэтым сэнс? », – кажа Аляксандр Мішын, перадае by.tribuna.com.

У лістападзе мінулага года «Мінчанка» дэбютавала ў групе Лізе чэмпіёнаў і пачала з чатырох паразаў запар, ні узяўшы ніводнага сэта ў супрацьстаяннях з французскімі «Канамі», італьянскім «Ігорам Гаргандзолай» і польскімі «Будаўлянамі». Аднак потым адбыўся маленькі цуд – на хатнім паркеце «Мінчанка» абыграла французскія «Каны» з лікам 3:1. Праўда, гэтая перамога пакуль што так і засталася адзінай для «Мінчанкі» у Лізе чэмпіёнаў.

Азаранка прайшла ў другі раўнд Уімблдона

Беларуска Вікторыя Азаранка перамагла ў першым раўндзе адзіночнага разраду Уімблдонскага турніру. У матчы 1/64 фіналу Вікторыя Азаранка, якая займае 40-е месца ў сусветным рэйтынгу, перайграла 51-ю ракетку планеты французскую тэнісістку Алізэ Карнэ – 6:4, 6:4. Наступнай саперніцай Азаранкі будзе прадстаўніца Аўстраліі Айла Тамлянавіч. Яшчэ дзве беларускі прайгралі свае стартавыя паядынкі адзіночнага разраду. Аляксандра Сасновіч аказала ўпарты супраціў экс-першай ракетцы планеты румынцы Сімоне Халеп, але пацярпела паразу ў дзвюх партыях – 4: 6, 5: 7. Арына Сабаленка прайграла славацкай тэнісістцы Магдалене Рыбарыкавай – 2: 6, 4: 6.

«Пяст» узмацніўся іспанскім нападнікам

Сапернік БАТЭ ў першым кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў „Пяст” Глівіцэ падпісаў кантракт з 28-гадовым іспанскім нападнікам Дані Аквіна. Апошнім клубам футбаліста быў кіпрскі АЕК, у складзе якога ў 12 матчах чэмпіянату гулец забіў 2 галы.

Рэшфард будзе атрымліваць у «МЮ» 200 000 фунтаў у тыдзень

Англійскі «Манчэстар Юнайтэд» афіцыйна абвясціў аб тым, што Маркус Рэшфард падпісаў новы чатырохгадовы кантракт з клубам. Ён разлічаны да канца сезона-2022/23 з магчымасцю падаўжэння яшчэ на адзін год.

Рэшфард з’яўляецца выхаванцам Акадэміі клуба, дзе ён навучаўся з сямігадовага ўзросту. На дадзены момант Маркус згуляў 170 матчаў за першую каманду «Юнайтэд», а таксама правёў 32 сустрэчы за зборную Англіі. Па дадзеных вядучага журналіста BBC Sport Саймана Стоўна, па новым кантракце Рэшфард будзе атрымліваць 200 тысяч фунтаў у тыдзень.

Беларускае Радыё Рацыя