Летнія Алімпійскія гульні адклалі на год



Алімпійскія гульні ў Японіі, што меліся прайсці ў ліпені-жніўні 2020 года, адклалі на лета 2021, перадае Reuters. Гэтае рашэнне было прынята падчас перамоваў прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ і прэзідэнта МАК Томаса Баха

Гаворкі пра адмену галоўнай спартыўнай падзеі планеты не ідзе, дадаў прэм’ер-міністра Японіі. Але нават перанос стане знакавым момантам у гісторыі алімпійскага руху: за ўсю 124-гадовую гісторыю сучасных Гульняў такога не здаралася.

Фота m.sport-express.ru