Ліанэль Месі ўпершыню выйграў Кубак Амерыкі
Ноччу па еўрапейскім часе адбыўся фінал Капа Амерыка. У вырашальным матчы, як і належыць, сустрэліся два непрымірымыя апаненты – дружыны Аргенціны і Бразіліі. Фінал прайшоў у Рыа-дэ-Жанэйра на легендарнай „Маракане” і завяршыўся мінімальнай вікторыяй „сярэбраных”. Адзіны забіты мяч на рахунку Анхеля дзі Марыі (22-я хвіліна).
Упершыню ў дваццаць першым стагоддзі Аргенціна выйграла Кубак Амерыкі. Упершыню Ліанэль Месі, які раней выйграваў усё на клубным роўні, перамог з сваёй дружынай на топ-турніры нацыянальных зборных. Шчасце капітана аргенцінцаў было бязмерным.
Лепшымі футбалістамі турніру былі прызнаныя Месі і бразілец Нэймар. Цікава, што на Нэймары аргенцінцы зарабілі ў фінале ажно 5 жоўтых картак. Месі стаў лепшым бамбардзірам кантынентальнага першынства, хоць у фінале згуляў сярэдне.
Бронзавыя ўзнагароды выйграла Калумбія, якая ў сустрэчы за трэцяе месца перамагла Перу – 3:2.
Беларускае Радыё Рацыя
