Ліцэнзія на ўдзел у чэмпіянаце 2021 года атрымана футбольным клубам «Дынама-Брэст»



Футбольны клуб «Дынама-Брэст» атрымаў ліцэнзію «Вышэйшая ліга» на сезон 2021 — падзяліўся добрай навіной з падпісчыкамі тэлеграм-канала старшыня Берасцейскага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Гэта азначае, што атрымана права на ўдзел у чэмпіянаце краіны, які адбудзецца ў гэтым годзе. Ужо ў бліжэйшыя выхадныя ў першым туры каманда на выездзе ў Гомелі згуляе з рэчыцкім «Спадарожнікам».

Дарэчы, у канцы лютага кантракт з берасейскім «Дынама» заключыў выхаванец клуба Эдгар Аляхновіч. Паводле заўвагі Аляксандра Рагачука, зараз пад крылом клуба сабралася баяздольная каманда.

zviazda.by