„Ліверпуль” згуляў унічыю з „Рэалам” і вылецеў з Лігі чэмпіёнаў



У сустрэчы ў адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА «Ліверпуль» згуляў унічыю з мадрыдскім «Рэалам» 0: 0. Па суме дзвюх сустрэч іспанская каманда выйшла ў паўфінал турніру, дзе згуляе з лонданскім «Чэлсі».

Першая сустрэча ў Мадрыдзе завяршылася перамогай іспанскай каманды з лікам 3:1. У іншым чвэрцьфінале дортмундская «Барусія» прайграла «Манчэстар Сіці» 1:2. На 15-й хвіліне сустрэчы лік адкрыў паўабаронца дортмундскай «Барусіі» Джуд Белінгхэм. У другім тайме, на 55-й хвіліне, нападнік «Манчэстар Сіці» Рыяд Марэз рэалізаваў пенальці і зраўняў лік. На 75-й хвіліне паўабаронца «гараджанаў» Філіп Фодэн вывеў гасцей наперад, забіўшы гол пасля перадачы хаўбека Бярнарду Сілву. Першы матч, які прайшоў на стадыёне «Этыхад» у Манчэстэры завяршыўся перамогай «гараджан» з тым жа лікам 2:1. Такім чынам, „Манчэстар Сіці” выйшаў у паўфінал Лігі чэмпіёнаў, дзе згуляе з «ПСЖ».

Сербы сталі супернікамі беларусаў у плэй-оф чэмпіянату Еўропы па міні-футболе

Каманда Сербіі стала супернікам зборнай Беларусі ў барацьбе за выхад у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы па міні-футболе. У заключным матчы 4-й кваліфікацыйнай групы сербы абыгралі на выездзе яе пераможцу каманду Босніі і Герцагавіны з лікам 3:1 і занялі другое месца. Беларусы апынуліся другімі ў 5-й адборавай групе ўслед за казахстанскай зборнай. Першы паядынак за выхад у фінальную стадыю кантынентальнага першынства адбудзецца 14 лістапада ў Сербіі, матч у адказ пройдзе 17 лістапада ў Мінску. Зборная Беларусі толькі адзін раз, у 2010 годзе, гуляла ў фінале чэмпіянату Еўропы па міні-футболе.

Валейбалісткі „Мінчанкі” выйгралі першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі

Валейбалісткі „Мінчанкі” выйгралі ў берасцейскага „Прыбужжа” першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі — 3:0. Самымі выніковымі гульцамі ў складзе пераможцаў сталі Таццяна Маркевіч, Надзея Смірнова і Надзея Столяр, якія набралі па 11 ачкоў. Серыя сустрэч за залатыя медалі чэмпіянату Беларусі працягнецца да трох перамог адной з каманд. Другі матч „Мінчанка” і „Прыбужжа” таксама згуляюць у Берасці сёння. Трэцяя і, пры неабходнасці, чацвёртая сустрэча пройдуць 17-18 красавіка ў Мінску.

Беларускія гандбалісткі перамаглі ўкраінак ў таварыскім матчы

Гандбалісткі зборнай Беларусі перамаглі каманду Украіны ў другім таварыскім матчы ў Мінску. На пляцоўцы сталічнага Дома гандбола беларускі згулялі значна мацней, чым напярэдадні, і выйгралі з лікам 29:21. Самай выніковай у складзе пераможцаў стала Наталля Коціна, якая закінула 4 мячы. Сустрэчы са зборнай Украіны сталі для беларусак апошняй праверкай сіл перад паядынкамі з камандай Чарнагорыі за права згуляць у фінальнай стадыі чэмпіянату свету. Першая сустрэча адбудзецца 16 красавіка ў Падгорыцы, у адказ – 20 красавіка на пляцоўцы мінскай „Чыжоўка-Арэны”.

Беларускае Радыё Рацыя